Трыццаць першы месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, прычым у жніўні чысты продаж наяўнай валюты вырас на 19,5% супраць ліпеня, да 199,8 млн даляраў, паводле матэрыялаў Нацбанка.

Пры гэтым і продаж, і купля наяўнай валюты ў жніўні раслі. Грамадзяне здалі на 5,4% больш валюты, чым у ліпені, — 724,4 млн даляраў, гэта максімальны аб'ём у гэтым годзе. Пакупка вырасла ўсяго на 0,9%, да 524,6 млн даляраў.

За восем месяцаў гэтага года беларусы здалі 1,404 млрд даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год - 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў больш за 2,4 млрд даляраў.

Суб'екты гаспадарання ў студзені-жніўні былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб'ём куплі перавысіў продаж на 304,9 млн даляраў).

Ужо трэці год грамадзяне прадаюць валюту, у тым ліку дэпазіты, імкнучыся захаваць спажыванне пры зніжэнні ўзроўню даходаў. Эксперты прагназуюць, што ў гэтым годзе тэндэнцыя захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?