10.09.2018 / 12:19

Нас чакаюць некалькі дзён камфортнага надвор'я 2

Фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай да +9.. + 15°С, удзень да +19.. + 25°С. 

У Мінску — +20—22°С

У сераду таксама будзе цёпла. Толькі па поўначы краіны — малаактыўны франтальны раздзел. Ноччу +10.. + 15°С, днём +21.. + 27 ° С, па поўначы +18.. + 20°С.

У Мінску — +21—23°С.

У чацвер — макімальная тэмпература днём +17.. + 24°С, у паўднёвых раёнах +25.. + 27°С.

У Мінску — +18—20

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
10.09.2018 / 17:12
Лета працягваецца. Нібыта жнівень і не скончыўся! Клімат змяніўся мо і не радыкальна, але па факту -- дадалося тыдні 3 лета. На чым трымаюцца мае высновы? Зараз, скажу! Памятаецца, даўней жоўтыя слівы ў бацькоўскім садзе паспявалі да 1 верасня, і бацька клаў некалькі слівын мне ў ранец -- на дарогу. Цяпер жа -- жоўтыя слівы адышлі ў пачатку жніўня! Па факту мы маем не 3 месяцы лета, а -- 4. Палова траўня цёплая і палова верасня. Праўла, год на год не трапляе, бываюць і мокрыя леты, але верасень цёплы. Аднак тэндэнцыя -- заўважная. Ужо не першы год, што датычыць майго Глыбокага, да сярэдзіны верасня -- пад 30!
3
Dub / Адказаць
10.09.2018 / 18:20
Юзік Крулеўскі, A jakuju zimu prarocac` Vasyja slivy ? Nu, moza nia slivy, dyk insyja jakija naziranni. U liudziej, sto smat kamunikujuc` z pryrodaj, pavinny byc` tut niejkija svaje fiski... Sto skazacie ? :) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру