10.09.2018 / 13:05

300 хот-догаў за дзве гадзіны і Мона Ліза з кетчупу — А-100 правяла першыя «Еўрапейскія галодныя гульні» ФОТЫ 6

У гэтую нядзелю 9 верасня прайшлі першыя «Еўрапейскія галодныя гульні». Такое гастранамічнае спаборніцтва па падрыхтоўцы і хуткасным паяданні хот-догаў у Парку Перамогі арганізавала сетка АЗС «А-100». Больш за 100 удзельнікаў пазмагаліся за званне галоўнага аматара гэтага стрыт-фуда і залатую хот-дог карту на месяц бясплатных абед-сэтаў з хот-дога і кубачка кавы. За дзень такога спаборніцтва было прыгатавана 300 хрусткіх булачак і больш за 20 кілаграмаў сасісак.

Чэмпіянаты па хуткасным паяданні стрыт-фуда ўжо больш за 100 гадоў праходзяць у розных кропках нашай планеты. Сярод краін-лідараў па колькасці такіх фуд-спаборніцтваў — ЗША, Канада і Японія. У Беларусі месца галоўнага эксперта па такім смачным «відзе спорту» ўтрымлівае сетка АЗС «А-100».

У 2016 годзе «А-100» правяла першую ў краіне «Бітву каўбасак». За тры гады асартымент хот-догаў і разнастайнасць смакаў у сетцы павялічылася ў некалькі разоў, а традыцыйны чэмпіянат па паяданні хот-догаў стаў больш маштабным і сёлета вярнуўся пад назвай «Еўрапейскія галодныя гульні».

«Цяпер на нашых аўтазапраўках можна пакаштаваць хот-догі з пяццю відамі сасісак: з ялавічыны, свініны, курыцы, качкі і фірмовую. Кожны сезон мы папаўняем меню навінкамі, зусім хутка прэзентуем новы смак, які з'явіцца на беларускіх АЗС упершыню, — распавядае Вольга Цішкевіч, начальнік аддзела маркетынгу «Астотрэйдзінг». — Мы смела называем сябе экспертамі ў гэтым папулярным сярод беларусаў стрыт-фудзе, таму што першымі сталі гатаваць і прадаваць французскія хот-догі на аўтазапраўках, а рэцэпты сасісак для іх мы распрацоўваем самастойна з найлепшымі вытворцамі краіны».

Ацаніць хот-догі ад «А-100» бясплатна мінчане змаглі падчас удзелу ў спаборніцтвах «Еўрапейскіх галодных гульняў». Першых «спартсменаў» у Парку Перамогі пачалі выбіраць а 14-й гадзіне. Кожны з іх змагаўся за перамогу ў адным са «смачных» конкурсных этапаў. Падчас кулінарнага маленькія беларусы гатавалі фрэнч-догі за 20 секунд. У «рамантычным» удзельнікі, якія прыйшлі са сваёй парай, елі фрэнч-дог на дваіх. Самым папулярным конкурсам, на які ўтварылася чарга, стала маляванне кетчупам і гарчыцай. З дапамогай гэтых 2 соусаў мінчукам прапанавалі намаляваць дзяўчат з легендарных палотнаў: Мона Лізу, Жанчыну з жамчужнай завушніцай, Фрыду Кало дэ Рывэра і Венеру Бацічэлі.

Фінальны конкурс за галоўны прыз — залатую хот-дог карту, якая дае магчымасць на працягу месяца бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы АЗС «А-100» — пачаўся пасля 16 гадзін. Да гэтага часу каля поля «Еўрапейскіх галодных гульняў» з’явіўся натоўп з некалькіх сотняў гледачоў. У 20 «спартоўцаў» было роўна 5 хвілін, каб з'есці максімальную колькасць порцый. Фіналісты агулам з’елі больш за 100 хот-догаў, а сярод галоўных прэтэндэнтаў на перамогу быў заўважаны алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч.

Перамогу ў «Еўрапейскіх галодных гульнях» атрымаў мінчук Максім Асаевіч. Ён і атрымаў у падарунак залатую хот-дог карту ад «А-100».

Партнёрскі матэрыял

14
Сенатор Макей / Адказаць
10.09.2018 / 13:37
Так унижаться из-за еды могут только беларусы.

Более позорными были только очереди в Бургеркинг с бутылками.
0
Хром / Адказаць
10.09.2018 / 13:57
Нас хутка чакаюць сапраудныя галодныя гульні і парадкі тыя самыя
2
Лысы чорт / Адказаць
10.09.2018 / 14:00
Раней заязджаў да іх запраўляць паліва, але неаднаразова сутыкаўся з хамства персаналу на Баравой, супрацоўнікі заўжды занятыя вырашэннем сваіх праблем. Аднойчы я здзівіўся з іх паводзін настолькі, што забыў назваць якое паліва мне трэба. Касірка ня проста перапытала ў мяне, яна здзекліва пажартавала, а побач рагаталі яе калегі. Вось ездзіў я раней да іх выключна з-за мовы, але прабачце, на ёй там размаўляюць 3 чалавекі. Няўжо цяжка зрабіць сэрвіс хаця б як на Газпрамаўскай сетцы,а? Чаму амаль заўжды калі нешта робіцца па-беларуску, то атрымліваецца ня сэрвіс, а с...а? Прабачце, так ужо абрыдла чакаць узроўню. Вось "рускамірцы" пасля толькі здзекваюцца з усяго гэтага.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру