Тры месяцы таму мой знаёмы вырашыў набыць кампутар. Спыніўся на мадэлі за 1000 даляраў. Але калі выявілася, што завалодаць ім ён жадае праз крэдыт, да гэтай сумы дадалі 18% (НДС). Крэдыт аформілі на 90% – 2 400 000 рублёў пад 14% гадавых, роўным 265 000 рублёў за ўвесь час карыстаньня (18 мес.). Акрамя гэтай узнагароды, паводле дамовы з банкам, была прадугледжана яшчэ адна камісія ў памеры 1,5% штомесяц зь першапачатковай сумы крэдыту, роўная 650 000 рублёў за ўвесь час карыстаньня.

Урэшце за крэдыт яму давядзецца заплаціць:

2 400 000 (фактычная сума) + 265 000 (адсоткі) + 650 000 (камісійныя) + 200 000 (першапачатковы ўнёсак) = 3 515 000.

У эквіваленце гэта сума роўная $1635, а значыць, на 38% даражэй за набыцьцё наяўнымі.

Як кажуць, факты гавораць самі за сябе.