Старшыня Слуцкай арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч атрымаў адмову на правядзеньне акцыі 23 лістапада з нагоды гадавіны Слуцкага паўстаньня 1920 г. Палітык лічыць адмову палітычна матываванай і зьбіраецца яе абскардзіць у судзе.

У адказе,падпісаным 13 лістапада старшынём Слуцкага райвыканкаму, гаворыцца, што пляцоўка ля музею, дзе традыцыйна праходзіць мітынг, не прызначана для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Віталь Амяльковіч лічыць рашэньне палітычна матываваным: «Штогод мы праводзім мітынг ля музею. Гэта фактычна адзінае месца ў горадзе, звязанае са Слуцкім паўстаньнем. Амаль ніколі не было праблемаў з дазволам райвыканкаму». 17 лістапада актывіст Партыі БНФ накіраваў зваротную заяву з патрабаваньнем прызначыць альтэрнатыўнае месца правядзеньня мітынгу 23 лістапада.

Моладзевая камісія Партыі БНФ – Моладзь БНФ – зьбіраецца ехаць у Слуцк 23 лістапада незалежна ад дазволу райвыканкама. Моладзевыя актывісты рыхтуюць аўтобус для ўсіх ахвотных наведаць мясьціны Слуцкага Збройнага Чыну. Каб далучыцца да вандроўкі, дастаткова зап ісацца праз тэлефон (44) 7634251 (VELCOM).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?