10.09.2018 / 14:48

«У нас атрымалася як у бацькоў, але як у мужа і жонкі — не». Мадэлька Вольга Нікіфарава развялася з шоумэнам Арцёмам Рыбакіным 5

Вольга Нікіфарава паведаміла ў інстаграме пра свой развод.

«Часам здараецца, што два чалавекі павінны сустрэцца, каб зрабіць нешта выдатнае. Так здарылася калісьці з намі. Мы сустрэліся з Арцёмам і на свет з'явілася Ева. Наш цуд і самае лепшае, што здарылася ў нашым жыцці. Як у маці і таты ў нас атрымалася, як у мужа і жонкі — не. Так бывае. Прайшоўшы складаны этап неразумення, крыўд, мы ўсё ж знайшлі ў сабе сілы застацца ў добрых стасунках дзеля нашай дачкі і з павагі адзін да аднаго і ўсяго добрага, што паміж намі было за гады сумеснага жыцця. Мы даўно паставілі кропку ў нашых адносінах і адпусцілі адзін аднаго, каб стаць па-сапраўднаму шчаслівымі», — напісала Вольга.

Пара ажанілася ў 2014 годзе. На той момант Вольга ўжо была вядомая яе мадэль, якая мела тытулы «Міс Вясна» (2010 год), а таксама «Міс талент» на конкурсе «Міс Беларусь» у 2012 годзе. Вольга з'яўляецца тварам многіх рэкламных брэндаў, а таксама спрабуе свае сілы ў якасці тэлевядучай: так, яна вяла праект «Раніца на музе» на БелМузТБ, а таксама шоу «Вяселле без баяна». Арцём у свой час стаў вядомы дзякуючы правакацыйным шоу на ютубе кшталту «Гаўно пытанне» і «Клубны штрых». Сёння ён кіруе ўласнай кампаніяй па вытворчасці відэа Rybaking production.

Вяселле зорнай пары.

Арцём і Вольга гадуюць дачку Еву.

nn.by

0
арцем / Адказаць
10.09.2018 / 15:02
столькі фоткаліся, што забылі пра самае галоўнае
1
Злыдень / Адказаць
10.09.2018 / 17:47
Зачесалось уже кое-где
0
Нербшник / Адказаць
10.09.2018 / 18:41
Ахах тоже мне звезды😂😂😂 для бт разве))) эх да вот раньше были звезды Никулин Мэрэлин Монро а сейчас что??? Парень с тоной косметики некий шоумЭн эта модель ну лицо симпотное и что??? Кому эти "звезды" нужны???
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру