10.09.2018 / 20:14

Nokia выпускае тэлефон з пяццю камерамі ФОТА 5

Кампанія HMD працуе над наборам камер для будучага тэлефона Nokia з падтрымкай Android. З фотаў, якія трапілі ў інтэрнэт, можна зрабіць выснову, што мы зможам убачыць тэлефон пад брэндам Nokia з пяццю камерамі. Першапачаткова ўстаноўка penta-lens з'явілася ў чутках пра прыладу Nokia 10 у пачатку гэтага года.

Модуль камеры мае пяць аб'ектываў з аб'ектывам легендарнай фірмы Zeiss. HMD Global, фінская кампанія, якая ліцэнзавала правы на вытворчасць тэлефонаў Nokia, у мінулым годзе аб'ядналася з Zeiss для ўз'яднання брэндаў Nokia і Zeiss у эпоху Android. HMD пачаў выкарыстоўваць оптыку Zeiss ў сваіх апошніх тэлефонах Android, і вытворца аб'ектываў нават запатэнтаваў мініяцюрную зум-камеру.

З фатаграфій, якія з'явіліся ў сеціве, пакуль не ясна, на якім тэлефоне гэтая пяцікамерная ўстаноўка будзе выкарыстоўвацца.

0
Бонч / Адказаць
10.09.2018 / 20:35
На китайскую "Ноклу" очень похожа без аккумулятора
0
Нербшник / Адказаць
10.09.2018 / 21:04
Какое-то безвкусное уродство...
0
бульбаш / Адказаць
10.09.2018 / 22:21
гэта ж кiтайскi лiхтарык! ))) на алiэкспрэс такiх многа
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру