10.09.2018 / 15:13

Гайдукевіч адказаў Жырыноўскаму пра саюз з Расіяй: Навошта саракагадоваму мужыку жыць у камуналцы? 33

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі распаўсюдзіла меркаванне першага намесніка старшыні партыі Алега Гайдукевіча. Ён адказаў старшыні ЛДПР Уладзіміру Жырыноўскаму, які казаў пра ўз'яднанне Беларусі і Расіі:

«Уладзімір Вольфавіч, Вы прапануеце нам жыць у камуналцы, а мы хочам жыць у саюзе з Расеяй, але ў асобнай двухпакаёвай кватэры. Хай у Вас будзе прасторная чатырохпакаёвая, а ў нас — невялікая двухпакаёвая, але свая.

Навошта нам быць мужыком пасля 40, якія жывуць з братам ці сястрой у адным пакоі, гэта няправільна.

І кватэры хай будуць на адной лесвічнай пляцоўцы, вось гэта добра, але зноў жа асобная двухпакаёўка лепшая за вялікую камуналку».

4
Юзік / Адказаць
10.09.2018 / 15:18
Гэтую метафару ў тым жа кантэксце набагата раней ужыў Барыс Нямцоў.
7
вуп / Адказаць
10.09.2018 / 15:20
той рэдкі выпадак, калі я згодны з адказам Гайдукевіча!
4
Мікола))) / Адказаць
10.09.2018 / 15:22
А мы ня хочам жыць у саюзе з Расеяй, бо любы саюз зь ёю прыводзіць да анэксіі краіны з наступным генацыдам.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру