Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні 2018 года ў параўнанні з ліпенем склаў 100,1%, такім чынам цэны ў жніўні выраслі на 0,1%, паведамляе Белстат.
Нехарчовыя тавары ў жніўні падаражэлі на 0,6% (з пачатку года — на 2,6%), платныя паслугі — на 0,2% (з пачатку года — на 5,8%).
Харчовыя тавары ў жніўні патаннелі на 0,2%, а агулам у студзені-жніўні падаражэлі на 1,7%. Нагадаем, што ў ліпені харчовыя тавары таксама патаннелі — на 0,5%.