Пасьля няўдалых вынікаў у апошніх матчах (вылет з каралеўскага кубку і параза ў суботу ад «Вальядаліду» зь лікам 0:1), Шустэру прадракалі адстаўку.
Але нямецкаму спэцыялісту дадзены яшчэ адзін шанец, паведамляе Прессбол.
Паказальнымі будуць наступныя матчы: з "Рэкрэатыва" ў чэмпіянаце Гішпаніі 22 лістапада, і 25 лістапада ў Менску з БАТЭ.
Мадрыдзкі клюб вядзе барацьбу за другое месца ў нашай групе. У«Рэала» — 6 пунктаў, у «Зэніта» — 4.
Ня выключана, што ўсё вырашыцца ў апошнім туры, 10 сьнежня, на «Санцьяга Бэрнабэў» у матчы гэтых двух камандаў.
Бэрнд Шустэр атрымлівае шчаўчок па носе ад «Вальядаліду». Фота realmadrid.com