За апошнія гады міністэрства замежных спраў Польшчы абнавілася амаль цалкам, з ведамства сышлі выпускнікі МГІМО, распавёў кіраўнік МЗС Польшчы Яцак Чапутовіч.

«Можна сказаць, што каманда кіраўнікоў міністэрства змянілася амаль на 100%», — сказаў Чапутовіч падчас выступу ў дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, паведамляе Twitter ведамства.

«Цяпер на кіруючых пасадах — у краіне або за мяжой — няма тых, хто працаваў у камуністычных ведамствах або быў выпускніком маскоўскага МГІМО», — падкрэсліў міністр. Ён дадаў, што з 2016 года МЗС Польшчы прыняў на працу 435 новых супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0