У міліцыю звярнуўся пенсіянер, які распавёў, што пазычыў сваім знаёмым вібрапрэс і шліфавальную машынку. Знаёмыя павінны былі пакласці плітку гараджанцы.
— За працу жанчына заплаціла 200 рублёў, але кладкай пліткі засталася незадаволеная. Яна запатрабавала перакласці плітку і забрала сабе інструменты агульным коштам 750 рублёў, пакуль рабочыя не пераробяць, — распавялі Intex-press ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Рабочыя з'ехалі. Калі да жанчыны прыйшоў пенсіянер, каб забраць свае інструменты, яна яму адмовіла.
У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК Беларусі («Крадзеж»).