10.09.2018 / 17:35

Звольнілі першага віцэ-губернатара Гомельшчыны 3

Як паведаміў Progomel.by, Аляксандр Мікалуцкі адпрацаваў апошні дзень 3 верасня. Далей працоўныя адносіны з ім былі скасаваныя па пагадненні бакоў. Прычына не называецца.

Аляксандр Мікалуцкі, фота: sb.by.

Цяпер на сайце аблвыканкама насупраць пасады топ-чыноўніка Гомельскага рэгіёна, які курыруе аграпрамысловы комплекс, няма прозвішча. Часова яго абавязкі выконвае іншы намеснік старшыні аблвыканкама — Андрэй Канюшка.

Па некаторых даных, на высокую і вакантную пасаду ў аблвыканкаме разглядаецца кандыдатура старшыні Рэчыцкага райвыканкама Віталя Панчанкі. Але гэтую інфармацыю ў аблвыканкаме не каментуюць.

0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
10.09.2018 / 20:17
Няхай хоць кожны дзень кіраўнікоў меняюць.Сэнса ў гэтым мала.
Кіраўнікі павінны абірацьца народам.а не прызначацьца ўладай зьверху.
0
затычка в каждую бочку / Адказаць
11.09.2018 / 00:02
ну вось ізноў!
губернатар віцэ-губернатар!
навошта пашыраць гэтыя коды вузкага міру?
дабраахвотна!
0
Leikobel / Адказаць
11.09.2018 / 07:19
А какая разницу, кто и какую должность там занимает?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру