Гурт GARADzKIJA вярнуўся з трасы па Польшчы і дасьць канцэрт у Беларусі.
«Гэтым канцэртам мы хочам падсумаваць усе нашыя папярэднія выступы, спраўдзіць у канцэртных умовах гучаньне новых песень», — распавядае Піт Паўлаў.
Канцэрт пройдзе пры ўдзеле гарадзенскага гурту Tlusta lusta, герояў і пераможцаў фэсту «Басовішча»: хлопцы пакажуць свой новы дыск.
26 лістапада ў DAclub (Петруся Броўкі, 22) а 19.00.
Цана квіткоў – 15–20 тыс. рублёў, замова квіткоў па тэлефонах (029) 649 08 88 ды (029) 688 61 74.