10.09.2018 / 19:22

Два падлеткі падрапалі 18 машын на паркоўцы ў Жодзіне 6

Два падлеткі пашкодзілі пакрыццё 18 машын на паркоўцы ў Жодзіне, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама. Аўтамабілі на гэтай паркоўцы пакідаюць пераважна працаўнікі БелАЗа. Менавіта яны пачалі адзін за адным звяртацца ў міліцыю з нагоды пашкоджання пакрыцця сваіх машын.

Усяго зламыснікі пашкодзілі 18 машын. Дзесці проста правялі вострым прадметам, цвіком або ключом, уздоўж кузава аўтамашыны, а на некаторых зрабілі надпісы або малюнкі.

Жодзінскі ГАСК распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.339 КК Беларусі (злоснае хуліганства)

Да злачынства датычныя два падлеткі каля 14 гадоў.

Міліцыя просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне падлеткаў, патэлефанаваць у Жодзінскі ГАУС па тэлефонах: (8-01775) 3-34-44, (8-029) 618-34-44, 507-71-34 або 102.

11
Зiма / Адказаць
10.09.2018 / 20:23
Гэта дзецi з'ехалi з глузду пад уплывам тэлевiзара й кампутарау. Гэта усё с амерыкi iдзе.
0
Игорь / Адказаць
10.09.2018 / 22:12
Гэта усё с амерыкi iдзе. Так у нас же только Российское телевидение))))
0
Leona / Адказаць
11.09.2018 / 00:16
Так, ёсць цяпер вельмі агрэсіўныя дзеці. Але ўсё ж патрэбна выхоўваць, бараніць ад крымінальнай сцяжынкі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру