10.09.2018 / 21:33

У парыжскім гатэлі ў саудаўскай прынцэсы скралі ўпрыгажэнні на 800 тысяч еўра 4

У Парыжы абрабавалі прынцэсу Саудаўскай Аравіі — з яе нумара ў гатэлі Ritz рабаўнікі вынеслі каштоўнасці вартасцю 800 тысяч еўра, паведамляе Reuters. Імя прынцэсы не называецца.

Паводле інфармацыі заяўніцы, каштоўнасці былі выкрадзеныя ў пятніцу днём, 7 верасня. Крыніца паведаміла, што слядоў пранікнення зламыснікаў не было.

Прадстаўнік Ritz адмовіўся каментаваць гэтае здарэнне.

Пяцізоркавы гатэль Ritz знаходзіцца ў гістарычным раёне Парыжа, побач з будынкам міністэрства юстыцыі Францыі.

1
Алексей / Адказаць
10.09.2018 / 22:14
Лошара возить с собой такое. Еще купит.
0
NavuchencaBK / Адказаць
10.09.2018 / 23:26
Трэба было сяліцца ў гатэлі Мінск, што абок з Домам ўрада.
0
NavuchencaBK / Адказаць
10.09.2018 / 23:28
Яшчэ тыдзень не мінуўшы, як ля Паррыжу абрабавалі расейцаў амал на лям. Ці ня тыя ж самыя бедныя мігранты?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру