10.09.2018 / 23:39

Міліцыянер, якога параніў стралок у Івацэвіцкім раёне, выпісаўся з бальніцы

Міліцыянера, які пацярпеў ад рук стралка з Івацэвіцкага раёна, выпісалі з лякарні. Міліцыянера выпісалі 7 верасня, ён пайшоў на папраўку, паведамляе БелТА.

Жыхар вёскі Бабровічы 1961 года нараджэння 17 жніўня пачаў страляць у міліцыянераў. Супрацоўнік міліцыі 1976 года нараджэння быў смяротна паранены, яго малодшага калегу ў цяжкім стане шпіталізавалі.

Супраць вяскоўца распачалі крымінальную справу па п.10 ч.2 арт.139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці), ч.1 арт.14 і п.1, 10 ч.2 арт.139 (замах на забойства дзвюх асоб у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці) КК. Вяскоўца ўзялі пад варту.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру