11.09.2018 / 06:33

Трансфер Тэры ў маскоўскі «Спартак» можа сарвацца з-за негатыўнага ўспрымання Расіі 1

Паводле інфармацыі «Спорт-Экспрэс», з канчатковым афармленнем здзелкі наконт пераходу ў «Спартак» экс-абаронцы «Чэлсі» і зборнай Англіі Джона Тэры узніклі пэўныя складанасці.

Ніякіх пытанняў па кантракце ў 37-гадовага футбаліста няма (гэта пацвярджаюць і крыніцы ў брытанскіх СМІ), медагляд у рымскай клініцы «Віла Сцюарт» таксама пройдзены паспяхова. Паўза ж з афіцыйным абвяшчэннем пра трансфер звязана з тым, што ў Тэры і яго сям'і паўсталі сумневы аб мэтазгоднасці пераезду ў Расію на фоне шматлікіх негатыўных публікацый аб краіне ў англійскай прэсе.

Дэдлайн — 14 верасня.

0
Павел Ас / Адказаць
11.09.2018 / 06:54
Дажыліся, ужо нават ЗА ГРОШЫ ніхто не жадае ў гэтую багну лезці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру