Турцыя нарошчвае сілы на мяжы з Сірыяй у сувязі з ваеннымі дзеяннямі ў правінцыі Ідліб. Да мяжы сцягваюць танкі і спецназ, перадае агенцтва Bloomberg.

Такім чынам Анкара, адзначае выданне, рыхтуецца да магчымага наплыву бежанцаў з рэгіёну ў выпадку актыўных баявых дзеянняў. Акрамя таго, умацаванне мяжы, на думку турэцкіх уладаў, дапаможа стрымліваць сілы прэзідэнта Сірыі Башара Асада і яго саюзнікаў.

«Расійскія знішчальнікі і сухапутныя войскі не дазволяць сабе атакаваць, пакуль там знаходзяцца турэцкія салдаты», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0