
9 верасня памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі Васіль Казакоў. Яму было 83 гады, піша Tut.by.
Цырымонія развітання пачнецца сёння ў 13.00 у памяшканні Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) на Петруся Броўкі, 3.
Пахаваюць першага міністра аховы здароўя на Усходніх могілках у Мінску.
Васіль Казакоў нарадзіўся 20 лютага 1935 года. У 1960-1965 гадах займаў пасаду намесніка галоўнага доктара Хоцімскай раённай бальніцы. Затым сем гадоў прапрацаваў галоўным урачом Касцюковіцкага раёна.З 1978 да 1990 года працаваў намеснікам міністра аховы здароўя БССР.
З 1991 па 1994 год - міністр аховы здароўя. У 1994 годзе на гэтай пасадзе яго змяніла Інэса Драбышэўская. Васіль Казакоў стаў галоўным доктарам аднаго з беларускіх санаторыяў-прафілакторыяў.
Каментары