Наймацнейшы ўраган «Флорэнс» насоўваецца на Паўднёвую і Паўночную Караліну. У зоне рызыкі абвешчана надзвычайнае становішча, вядзецца ўсеагульная эвакуацыя ў берагавой зоне працягласцю 187 міль.

Існуюць асцярогі, што «Флорэнс» можа аказацца наймагутнейшым ураганам за дзесяцігоддзі.

Эвакуяваць трэба будзе каля мільёна чалавек, у тым ліку жыхароў, служачых і турыстаў. Сіла ўрагану ацэньваецца ў чатыры балы з пяці магчымых. Найвышэйшы ўзровень - пяць балаў - быў у «Ірмы» - самага смяротнага атлантычнага шторму 2017 года, які атрымаў назву «ўраган дзесяцігоддзя».

«Флорэнс» імкліва набірае сілу. Яшчэ ў панядзелак раніцай яго ацэньвалі як трохбальны, але ўжо праз гадзіну хуткасць ветру павялічылася са 178 км у гадзіну да 195, а ацэнка патэнцыйнай шкоды вырасла да чатырох балаў - гэта значыць урагану такой сілы, пры якім дрэвы будуць паваленыя, зборныя дамы разбураныя, а у каменных будынках будуць пашкоджаны вокны, дзверы і дахі.

Зона затаплення пры ўрагане чацвёртай катэгорыі распасціраецца да чатырох кіламетраў углыб сушы. «Флорэнс» можа стаць самым разбуральным ураганам у дадзеным рэгіёне за апошнія 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?