11.09.2018 / 10:38

Латвійскія нафтаправоды могуць перайсці ва ўласнасць Беларусі 12

Delfi.lv

Праз некалькі гадоў пасля спынення транзіту расійскай нафты ўладальнік трубаправода LatRosTrans выкачаў з яго тэхналагічную нафту і прадаў яе. Беларускае прадпрыемства «Полацктранснафта «Дружба» падало ў суд пазоў, бо лічыць тэхналагічную нафту ў нафтаправодах, што належаць LatRosTrans, сваёй уласнасцю.

Цяпер усё залежыць ад суддзі Вярхоўнага суда Латвіі Валерыя Максімава, які павінен вырашыць, ці прымаць касацыйную скаргу. Калі яна будзе адхіленая, набудзе моц рашэнне Латгальскага акруговага суда ад 7 чэрвеня 2018 года, і Беларусь рукамі латвійскага суда атрымае ўласнасць стратэгічнага значэння. Тады LatRosTrans павінен будзе выплаціць ёй 67 млн еўра, што немагчыма зрабіць з мінулагоднім прыбыткам у памеры 1,7 млн еўра. У выпадку неплацежаздольнасці прадпрыемства трубаправоды пяройдуць ва ўласнасць Беларусі.

Delfi.lv паводле Latvijas avīze

8
Член ЛДПБ / Адказаць
11.09.2018 / 10:42
На металл переплавим
4
Алег / Адказаць
11.09.2018 / 11:03
Выдатна! 
3
1+1 / Адказаць
11.09.2018 / 11:25
отлично! В обратную сторону из портов можно качать - в Беларусь, а возить танкерами
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру