Перамогу ёй прынесла праца над трэцім эпізодам 16-га сезона анімацыйнага сіткама Family Guy. Ён выходзіць на тэлеканале Fox і ў рускім варыянце носіць назву «Грыфіны».

Серыял распавядае аб няшчаснай сям'і Грыфін, якая складаецца з мужа і жонкі Пітэра і Лоіс, іх дзяцей Крыса, Мэг і Сцюі, а таксама сабакі Браяна.

Па сюжэце трэцяга эпізоду 16-га сезона, бацькі Лоіс — Барбара і Картэр П'ютэршміты — наймаюць для яе дзяцей няньку, каб унукі былі дагледжаныя, а ў дачкі быў час на зносіны з мужам.

Няньку клічуць Наталля, яна з Беларусі. Наталля паспяхова дае рады сваім абавязкам, але затым высвятляецца, што насамрэч яна — наёмны забойца.

У адным з эпізодаў Наталля чытае Сцюі «вядомую» беларускую казку «Засынай, чарнобыльскі месяц»

У адным з эпізодаў Наталля чытае Сцюі «вядомую» беларускую казку «Засынай, чарнобыльскі месяц»

У Наталлі ёсць ворагі. Яны з'яўляюцца і спрабуюць адпомсціць ёй. Нянька, ратуючы сябе і Сцюі, пазбаўляецца ад пераследвальнікаў, а затым скача ў самалёт з чырвона-зялёнай паласой уздоўж борта і злятае.

Александрэа Барштэйн агучвала ў гэтым эпізодзе Лоіс, Барбару і Наталлю, а таксама шэраг іншых персанажаў.

Прэмія Creative Arts Emmy Awards уручаецца за тэхнічныя дасягненні ў тэлеіндустрыі — гук, святло, музыку і гэтак далей. Яна праходзіць за тыдзень да галоўнай прэміі Emmy.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?