Ёлка ў калядна-навагодні перыяд 2017-2018, фота Волі Афіцэравай

Ёлка ў калядна-навагодні перыяд 2017-2018, фота Волі Афіцэравай

Навагодняя ёлка, якая па традыцыі ставіцца на Кастрычніцкай плошчы, будзе выглядаць у гэтым годзе па-новаму і незвычайна, паведамілі «Мінск-Навінам» ва УП «Мінгарсвятло».

Ёлка будзе ўпрыгожаная вялікай колькасцю яркіх шароў. Гэтыя так званыя пікселі будуць пакрываць елку свайго роду сеткай і змогуць адлюстроўваць амаль любую карцінку па зададзенай праграме. Каманда аб змене малюнка, як распавёў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзелу прадпрыемства Андрэй Шыракоў, будзе паступаць з устаноўленага пад штучным дрэвам прыбора — кантролера. Бліжэй да Новага года гараджане змогуць дастойна ацаніць і абноўленую святочную ілюмінацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0