Аўтобус знёс два легкавікі ў Мінску з-за адмовы тармазоў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

ДТЗ адбылося каля 9 раніцы на праспекце Жукава. Аўтобус рухаўся ў напрамку вул. Харкаўскай у крайняй левай паласе. Кіроўца, па ўсёй бачнасці, хацеў развярнуцца. «З яго слоў, у аўтобуса адмовілі тармазы. Дарэчы, тэхагляду ў яго няма», - адзначыла Любоў Трапашкао.

Пры здзяйсненні манеўру аўтобус стаў ехаць назад і наехаў на два аўтамабілі - «Опель» і «Таёту».

Пацярпелых у аварыі няма. Цяжкасці ў руху былі, але дзяржаўтаінспэктары максімальна хутка аформілі ДТЗ, каб пазбегнуць вялікіх затораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0