11.09.2018 / 12:41

Кіраўнік Расгвардыі выклікаў Навальнага на дуэль і паабяцаў зрабіць з яго адбіўную ВІДЭА 59

Дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў выклікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага на дуэль, паабяцаўшы ператварыць яго ў «адбіўную», у адказ на апублікаванае Фондам барацьбы з карупцыяй (ФБК) расследаванне, прысвечанае парушэнням у ведамстве. Ролік са зваротам даступны на афіцыйным YouTube-канале Расгвардыі.

«У дачыненні да мяне вы дапусцілі абразлівыя, паклёпніцкія разважанні, у афіцэрскім асяроддзі не прынята проста так дараваць. Спакон веку падлюгу білі па твары, выклікалі на дуэль. Спадар Навальны, нам жа ніхто не перашкаджае вярнуць хоць бы частку гэтых традыцый, я маю на ўвазе сатысфакцыю», — заявіў Золатаў.

«Я проста выклікаюць вас на паядынак — на рынг, татамі, куды заўгодна, дзе абяцаю зрабіць з вас добрую, сакавітую адбіўную», — дадаў генерал.

Ён таксама адзначыў, што ведамства сумесна з органамі контрвыведкі, ваеннай пракуратурай і Падліковай палатай актыўна працуе над выяўленнем сваіх «карупцыйных недахопаў». «Мы змагаемся з гэтым, выяўляем гэтых людзей і, у залежнасці ад зробленага, альбо звальняем іх, альбо аддаём пад суд — вось так у нас ідуць справы», — падкрэсліў Золатаў.

У 1990-я гады Золатаў быў наняты целаахоўнікам мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака. На гэтай працы пазнаёміўся з Уладзімірам Пуціным, які ў той час знаходзіўся на пасадзе намесніка мэра. Пасля зблізіўся з Пуціным, стаў браць удзел у спарынгах па боксе і дзюдо.

З 2000 г. па 2013 г. Золатаў быў начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта Расіі.

У канцы жніўня Навальны выпусціў расследаванне, у якім распавёў, што у 2018 годзе цэны на адны і тыя ж прадукты, што закупляюцца для Расгвардыі, выраслі ў некалькі разоў у параўнанні з 2017 годам. Паводле яго дадзеных, гэта адбылося пасля таго, як у снежні 2017-га адзіным пастаўшчыком па распараджэнні ўрада стаў крымскі мясакамбінат «Дружба народаў», які ў цяперашні час праз ланцужок кампаній нібыта належыць былому афіцэру ўнутраных войскаў Барысу Кантэміраву, які займаў раней пасаду начальніка Цэнтральнага архіва ўнутраных войскаў МУС.

5
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
11.09.2018 / 12:48
Думаю, Навальны можа прыняць выклік і лепшым рынгам будуць дэбаты на дажджы.
2
Ежык / Адказаць
11.09.2018 / 13:00
Пэўна генерал моцны,толькі не галавой.Бо галовы ў Расеі зараз не патрэбны.За ўсіх думае адна галава.
3
Князб / Адказаць
11.09.2018 / 13:10
Варвар
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру