11.09.2018 / 14:17

Лукашэнка пра стан медыцыны: Людзі скардзяцца, чэргі ў паліклініках, хамства з боку дактароў павальнае 16

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва сістэмы аховы здароўя ўжо да пачатку наступнага года кардынальна вырашыць усе выяўленыя праблемныя пытанні ў гэтай сферы. Пра гэта стала вядома сёння па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

Як было адзначана, неабходнасць такой размовы на ўзроўні кіраўніка краіны наспела даўно, бо праблемы назапашваліся. Аднак на фоне гучных дасягненняў і поспехаў у айчыннай медыцыне своечасова не былі заўважаныя хібы і недахопы ў рабоце галіны, якія месцамі перараслі ў сістэмныя правапарушэнні.

«Напэўна, вось гэтыя поспехі і пахвала з боку міжнародных арганізацый, СААЗ і гэтак далей вам закружылі галаву. Падумаеш, дробязь нейкая … Людзі скардзяцца, чэргі ў паліклініках, хамства з боку дактароў павальнае. Адкрыйце любое СМІ, у інтэрнэт паглядзіце, сацыяльныя сеткі — вы там ўбачыце сваю працу», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

«Пры ўсіх сацыялагічных апытаннях, які ні правядзеш, як мінімум у пяцёрку негатыву вы заўсёды трапляеце. Скардзяцца на абыякавасць, дрэннае стаўленне, асабліва там, дзе людзі лечацца, — на месцах, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Хірургія, гінекалогія, тэрапія, кардыялогія… Знаходзяцца на лячэнні звычайныя людзі. Паглядзіце на іх, як яны рэагуюць на вашу працу, — там праблем дастаткова, а вы па вярхушках паляцелі».

2
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
11.09.2018 / 14:27
Так , а вроде бы уже решили . Больничку-клиничку для себя любимых отстроили .... да и хватит .
2
хамства з боку дактароў павальнае / Адказаць
11.09.2018 / 14:29
Усё пачынаецца з галавы.
5
Centurion / Адказаць
11.09.2018 / 14:43
Мэдыцына становіцца закрытай кастай.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру