11.09.2018 / 14:59

Журналістам Белсата забаранілі выезд з краіны за неаплачаныя штрафы 6

Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», абмежавалі выезд з краіны, паведамляецца на сайце тэлеканала.

На наступным тыдні ў журналісткі запланаваныя сустрэчы ў Парыжы ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў з прадстаўнікамі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», з дэпутатамі і інш. Пазней Вольга Чайчыц планавала накіравацца на сустрэчы ў Брусель — у Еўрапарламент і ў Еўракамісію — каб распавесці пра сітуацыю з медыямі ў Беларусі. Журналістка мяркуе, што гэта сапраўдная прычына забароны на выезд.

Сёння судовая выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андруся Козела, паведаміўшы, што ім абмежавалі выезд з краіны.

Журналісты паказалі ёй квітанцыі аб аплаце ўсіх штрафаў, на што ім адказалі, што немагчыма праверыць, ці ўся сума сплачаная — бо «не працуе база». Судовая выканаўца таксама папрасіла прывезці ўсе квітанцыі аб аплаце штрафаў за мінулы год. Пры гэтым зняць абмежаванне на выезд можна будзе не раней, калі запрацуе база, а калі гэта адбудзецца — невядома.

Учора Вольга Чайчыц даведалася пра чарговы штраф. 10 верасня суддзя Дзяржынскага раённага суду пастанавіла спагнаць з журналісткі 980 рублёў за фотарэпартаж з пікету абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Гэты штраф стаў для Вольгі Чайчыц дзясятым за сёлета, а іх агульная сума дасягнула ўжо 8330 рублёў — і працягвае расці. Адразу пасля інфармацыі пра штраф Чайчыц даведалася, што слонімская міліцыя склала на яе пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП.

0
карл / Адказаць
11.09.2018 / 16:15
полынй "либерализец"
2
Виталий / Адказаць
11.09.2018 / 16:33
оплатил штраф - свободен)
3
Зiма / Адказаць
11.09.2018 / 17:29
Дык трэба штраф аплацiць а тады ехаць у Парыж. С неаплочаным штрафам нiкога не выпускаюць.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру