11.09.2018 / 15:17

Трылер пад Кармой: п'яны кіроўца працягнуў 20 метраў інспектара ДПС, што ўхапіўся за руль яго аўто 8

Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.

Здарэнне адбылося 8 верасня каля 23.05 каля вёскі Сямёнаўка Кармянскага раёна.

Інспектар ДПС спыніў аўтамабіль «Аўдзі», за рулём якога знаходзіўся 42-гадовы мужчына. Пры праверцы дакументаў супрацоўнік заўважыў у кіроўцы прыкметы ап'янення і прапанаваў прайсці ў службовы аўтамабіль.

Шараговая просьба выклікала ў мужчыны незвычайную рэакцыю. Інспектар папрасіў кіроўцу выйсці з аўтамабіля і перадаць яму ключы, на што мужчына адказаў, што іх няма. Затым стаў выходзіць, але потым перадумаў, завёў аўто і паехаў. Інспектар паспеў схапіцца за руль машыны і спрабаваў спыніць кіроўцу, але той працягваў рух з супрацоўнікам ДАІ каля 20 метраў.

Неўзабаве інспектар адпусціў руль і працягнуў пераслед на службовым аўто. Парушальнік быў спынены праз кіламетр.

У яго было выяўлена 2,36 праміле алкаголю. Акрамя штрафу і пазбаўлення правоў кіроўцу пагражае крымінальная адказнасць — заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

1
Похмельные / Адказаць
11.09.2018 / 15:48
Каким образом инспектор вцепившись в руль мог остановить автомобиль? Почему сразу не сел в свой, не передал установку по рации и не начал преследование?
4
Цынік / Адказаць
11.09.2018 / 16:10
Правільней было б  пакараць за спробу забойства міліцыянера. На дарогах бяспечней стала б
1
Владимир Шеин / Адказаць
11.09.2018 / 16:27
Ну какой же это - триллер ?! Это - Комедия с музыкой  из Бенни Хилл ! ))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру