11.09.2018 / 16:09

Абвінавачаны па справе Коржыча сяржант расказаў пра збіццё супрацоўнікамі КДБ 23

Сяржант Яўген Бараноўскі ў залі суда адмовіўся ад часткі паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва, піша Радыё Свабода.

11 верасьня на працэсе па справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча пачаўся допыт абвінавачаных сяржантаў. Першым у судзе выступіў сяржант Яўген Бараноўскі, які камандаваў аддзяленьнем Коржыча. Яго допыт працягваўся больш за чатыры гадзіны, пасьля чаго пракурор у сувязі са значнымі рознагалосьсямі пачаў агучваць паказаньні Бараноўскага, дадзеныя ў першыя дні сьледзтва.

Бараноўскі амаль адразу пасьля гэтага паведаміў, што дадзеныя падчас сьледзтва паказаньні ня цалкам адпавядаюць рэчаіснасьці. Прычынай гэтага Бараноўскі назваў ціск з боку супрацоўнікаў КДБ.

«Мяне білі, пагражалі, — расказаў Бараноўскі ў залі суда. — Я дагэтуль хаджу ў прыбіральню з кроўю. Гэта ўсё адбывалася ў КДБ, я ня памятаю прозьвішчы супрацоўнікаў. Білі, аказвалі псыхалягічны ціск. Мяне прымушалі даць паказаньні, часткова непраўдзівыя. У прыватнасьці пра тое, што я дзяліўся грашыма зь іншымі сяржантамі. Я не рабіў гэтага. Ціск скончыўся пасьля пераводу на Валадарскага».

Бараноўскі таксама дадаў, што яўку з павіннай напісаў пад дыктоўку супрацоўнікаў КДБ

3
Коля / Адказаць
11.09.2018 / 16:22
Бумеранг?
6
Жорэс / Адказаць
11.09.2018 / 16:28
Бедненький…думал, что просто его отпустят?
5
Танчык / Адказаць
11.09.2018 / 16:49
Ніхто не гаворыць пра тое, што сяржант цалкам невінаваты. Але, па-першае, выбіваць паказанні з крывей незаконна, а па-другое: калі за створаную сістэму панясе адказнасць міністр? 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру