11.09.2018 / 16:47

У Хойніцкім раёне міліцыя застрэліла шалёную лісу 3

Жыхарка вёскі Стралічава на падворку знайшла лісу і звярнулася ў аператыўна-дзяжурную службу Хойніцкага РАУС. Жывёла паводзіла сябе неадэкватна, кідалася на свойскага сабаку. Калі гаспадыня паспрабавала прагнаць жывёлу, ліса спрабавала накінецца на жанчыну.

На месца здарэння накіравалі нарад міліцыі. Калі супрацоўнікі прыехалі, лісу ўжо ўдалося прагнаць. Разумеючы, што з-за дзікага звера могуць пацярпець мясцовыя жыхары, міліцыянеры агледзелі і іншыя падворкі.

У суседнім двары яны заўважылі жывёлу. Па знешніх прыкметах міліцыянеры вызначылі, што ліса хворая, і праваахоўнікі вырашылі яе застрэліць.

2
Зiма / Адказаць
11.09.2018 / 17:14
Шалёная лiса пакусала сабаку. Цяпер й сабака ашалее. А мiлiцыянты трапiлiся кемлiвыя. Даiшнiкi напрыклад пачалi бы за хвост яе лавiць. А гэтэя застрэлiлi адразу. Пэуна АМАП прыехау. 
1
прыложкавая тумбачка / Адказаць
12.09.2018 / 08:42
Штосьці занадта шмат у апошнія гады з'явілася паведамленняў аб шалёных лісіцах. Як тут вось: нехта мудры глянуў на лісіцу і сказаў: шалёная!! І ўсё, у лісіцы шансаў на далейшае жыццё не застаецца. Тыпу, нечага шляцца па чужых падворках.

Ведаеце, трэба добра і добра высвятляць, хто, якая старана ў падобных сітуацыях шалёны.
1
Беларуска / Адказаць
12.09.2018 / 11:31
Навошта такi здымак?
I так восеньская дэпрэсiя...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру