11.09.2018 / 17:57

Дзмітрыеў ці Караткевіч? «Гавары праўду» вылучыць кандыдата на прэзідэнцкія выбары 32

Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў паведаміў «Нашай Ніве», што іх арганізацыя мяркуе вылучыць кандыдата на прэзідэнцкія выбары — 2020.

Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў. Фота tut.by.

«Вылучаць будзем на з’ездзе арганізацыі», — кажа Дзмітрыеў. Калі адбудзецца такі з’езд, пакуль невядома.

Хто можа быць вылучаны ад «Гавары праўду»? «Гэта найперш Таццяна Караткевіч, якая мае сваю пазнавальнасць і імя. Безумоўна, гэта можа быць мая кандыдатура. На сённяшні дзень — гэта дзве асноўныя кандыдатуры. Кропку, праўда, ставіць яшчэ рана, бо да выбараў два гады», — кажа Андрэй Дзмітрыеў.

«Я ўдзячны, што ў мяне быў досвед кампаній 2010 і 2015 года. Бо я лепш адчуваю, чаго хочуць беларусы і што трэба рабіць, каб яны цябе пачулі», — расказвае кіраўнік «Гавары праўду».

ЗП

4
Белы Легiён / Адказаць
11.09.2018 / 18:06
Абое рабое
8
Kresowiak / Адказаць
11.09.2018 / 18:22
А я предлагаю Ядвигу Поплавскую.Поверьте,у нее гораздо больше шансов.чем у этих правдоискателей.
3
ой, молодцы! / Адказаць
11.09.2018 / 18:31
пешки. никто их этого планктона ни слова не сказал о повышении пенсионного возраста и обворовывания населения (я,даже, не говорю о возмущении и неприятии)
пишите отчеты в контору по-брежневу)
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру