11.09.2018 / 18:46

Як Віктар Лукашэнка купляў вышыванкі і прыглядаўся да вокладак з Пагоняй 14

Уласнік крамы нацыянальнага адзення «Мой модны кут» Валеры Есіпёнак расказаў «Нашай Ніве», што на фестывалі «Славянскі базар» ў ліпені ў Віцебску ягоную кропку наведаў памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.

Віктар Лукашэнка. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ён быў разам з ахоўнікамі. «Падышоў, проста на месцы прымерыў і набыў чатыры вышыванкі. Яны ў мяне праходзяць як блакітныя каўнеркі з вышыўкай.

Ніякі ён быў не ганарлівы. Казаў, маўляў, добра, што вышыванкі папулярныя. Яшчэ нешта па дробязі набыў, але я ўжо не помню што. Яшчэ сказаў, што нашай палаткі не ставала на свяце ў Александрыі», — расказвае Валерый Есіпёнак.

Таксама Віктар Лукашэнка прыглядаўся да вокладак з Пагоняй, але іх не набываў.

Так выглядае вышыванка, якую набыў Віктар Лукашэнка.

Пры гэтым Валерый Есіпёнак расказаў, што займеў праблемы на Свяце горада ў Мінску. Увечары 8 верасня арганізатары мерапрыемства падышлі да яго і настаялі, каб на наступны дзень палатка з бел-чырвона-белай атрыбутыкай не працавала, бо пайшла «вялікая пагалоска».

Віктар Лукашэнка — старэйшы сын кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Зміцер Панкавец

3
ВЛ / Адказаць
11.09.2018 / 19:08
Бронежилет с охранниками... Тьфу
3
о / Адказаць
11.09.2018 / 19:13
Но кто знает, что у него в мыслях было, когда он смотрел на обложку)
4
Нехтатам R / Адказаць
11.09.2018 / 19:21
Валеры цяпер усім можа казаць "Ды ў нас сам Лукашэнка вышыванку купляў!" (не ўдакладняючы, Віктар ці Аляксандр).

І трэба было сэлфі па-хуценькаму зрабіць, з Віктарам ды ў вышыванцы! Ота быў бы выбух!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру