11.09.2018 / 20:06

Карыкатурыст намаляваў Серэну Уільямс падчас скандальнага фіналу US Open. Цяпер яго вінавацяць у расізме і сэксізме ФОТА а вы бачыце тут расізм? 45

Аўстралійскага карыкатурыста Марка Найта, які намаляваў Серэну Уільямс падчас скандальнага матча ў фінале US Open, абвінавачваюць у расізме і сэксізме, але ён сцвярджае, што проста адлюстраваў агідныя паводзіны тэнісісткі.

На малюнку раз'юшаная Серэна скача над зламанай ракеткай, а побач ляжыць дзіцячая соска (у ходзе канфлікту з суддзёй на вышцы Уільямс некалькі разоў паўтарыла, што яна — маці).

Крыніца: твітар Марка Найта.

Шматлікія крытыкі Найта палічылі, што карыкатура поўная стэрэатыпаў расісцкага кшталту. Камусьці таксама не спадабалася, што колер скуры японкі Осакі на малюнку святлейшы, чым ёсць насамрэч, і яна выглядае амаль бялявай.

Бацька Наомі — гаіцянін, і ў жыцці яна больш смуглая, чым большасць японцаў.

Карыкатура Найта была апублікаваная ў панядзелак у самай папулярнай аўстралійскай газеце Herald Sun.

Намаляваны на карыкатуры суддзя на вышцы кажа японскай тэнісістцы: «Можа, ты проста дасі ёй перамагчы?»

І сам мастак, і рэдактар выдання Дэйман Джонстан настойваюць, што нічога расісцкага або сэксісцкага ў малюнку няма, але ён адлюстроўвае неспартыўныя паводзіны Уільямс, якая зневажала суддзю на вышцы.

«Карыкатура высмейвае агідныя паводзіны легенды тэніса. Мы ўсе цалкам падтрымліваем Марка», — напісаў Джонстан у сваім твітары.

Сацыяльныя сеткі, між іншым, поўныя паведамленняў абураных карыстальнікаў, сярод якіх і аўтар кніг пра Гары Потара Джаан Роўлінг.

«Вам паспяхова ўдалося звесці адну з найвялікшых спартсменак сучаснасці да камічнага расісцка-сэксісцкага вобразу і абязлічыць другую вялікую спартсменку. Малайцы», — напісала Роўлінг.

Некаторыя параўноўваюць карыкатуру аўстралійца з папулярнымі ў мінулым здзеклівымі малюнкамі афра-амерыканцаў.

«Вы не маглі быць яшчэ большымі расістамі, нават калі б пастараліся. А вы вельмі стараліся. Вялізныя вусны, падкрэслена вялікія часткі цела, якія намякаюць на празмерную мужнасць Серэны… У наступны раз проста выкарыстоўвайце якую-небудзь карцінку 1800-х гадоў. Ніхто і не заўважыць розніцы паміж тым расізмам і вашым», — кажа гэты пост.

Нацыянальная асацыяцыя чарнаскурых журналістаў ЗША заявіла, што карыкатура «агідная ў розных формах».

«Мэта маёй карыкатуры — проста адлюстраваць Серэну ў момант істэрыкі. І больш нічога», — сказаў аўтар карыкатуры ў інтэрв'ю аўстралійскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі ABC.

Ён таксама адкінуў сцверджанні, што ніколі не стаў бы адлюстроўваць падобным чынам мужчыну, і як доказ змясціў у твітары карыкатуру на аўстралійскага тэнісіста Ніка Кір'ёса, які таксама вядомы хамскімі выбрыкамі на корце.

У аўторак днём акаўнты Марка Найта ў твітары і фэйсбуку былі заблакаванымі.

8
хамса / Адказаць
11.09.2018 / 20:17
забараняць гумар - гэта сектанства.. царква не прымае (не приемлет) гумару.. тое самае і тут.. у свабодным грамадстве не можа быць забароны для гумару (= для крытыкі.. бо гумар - гэта крытыка)
заўважце - і словы падобныя - карыкатура-крытыка)
1
belariy / Адказаць
11.09.2018 / 20:20
хоспадзе...   так яму, што, трэба было маляваць яе з белай скурай і танюткай фігуркай ??
 рэальна, з глузду ўжо з'ехалі.
1
Петик / Адказаць
11.09.2018 / 20:20
Слова эти бессмысленны - расизм, что там ещё...сексизм???
Судья и новая Чемпионка, тож. не из арийцев, по терминологии 3 Рейха.
Проиграла и будь здорова!!
Освободи место молодости и таланту!!

Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру