11.09.2018 / 21:14

У Мінску BMW разбурыў цагляны плот і ўрэзаўся ў сцяну дома ФОТА 2

Раніцай 11 верасня ў Мінску каля пяці гадзін раніцы аўтамабіль ударыўся аб цагляную сцяну, а затым і аб дом.

Аўтамабіль BMW знёс два слупы агароджы, цагляны плот паваліўся. Сонны гаспадар дома выбег на двор, ля аўтамабіля знаходзілася кампанія з 2-3 чалавек, якія потым збеглі і пакінулі аўтамабіль з мінскімі «нумарамі» на месцы ДТЗ. На заднім сядзенні аўто валяліся бутэлька піва і пакет чыпсаў.

На месца выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Аўтамабіль павезлі на эвакуатары на штрафстаянку.

0
цывильны / Адказаць
17.09.2018 / 12:19
вот что значит немецкий автопром,окажись на его месте Джили пьянтосы точно не смогли бы сбежать уже,если только в реанимацию или еще куда похуже,а так вытянут морду бэхе,навесят оптику и вперед снова в бой,крушить заборы,ну или на рынок,радовать других будущих владельцев
0
Электробус / Адказаць
17.09.2018 / 15:44
набыў бмв = зрабіў камінаўт «я ідыёт і быдла»
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру