11.09.2018 / 21:27

У Гданьску тры мясцовыя жыхары збілі беларускую сям'ю 47

Тры жыхары Гданьска збілі беларускую сям'ю, якая жыла па суседстве, паведамляе Gazeta Wybоrcza.

Беларуская сям'я пасялілася ў Гданьску сёлета ў маі. Практычна адразу пачаўся канфлікт — мясцовыя мужчыны 49, 50 і 52 гадоў сталі абражаць новых суседзяў.

Пацярпелы бок спрабаваў пазбегнуць канфрантацыі з нядобранадзейнымі суседзямі, але мужчыны абражалі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, калі сустракалі іх на лесвічнай клетцы ці на заднім двары.

На мінулым тыдні мужчыны напалі на суседа з Беларусі. Яны ўдарылі яго па галаве, пацягнулі за рукі, а таксама напалі на жонку, якая спрабавала яго абараніць.

Паліцыя затрымала нападнікаў. Іх абвінавачваюць у дыскрымінацыі, абразе і пагрозах, а таксама нанясенні цялесных пашкоджанняў.

Агрэсараў узялі пад варту. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

47
Кацярына / Адказаць
11.09.2018 / 21:51
Яны паляки ци арабы? мала фактау.
95
Litvin / Адказаць
11.09.2018 / 21:57
Мабыць, гучна лаяліся па-расейску. Палякі такіх ня любяць. Прыехалі да паноў за добрай заработнай платай, не захацелі варушыць беларускае балота -- паважайце погляды.
20
Лол / Адказаць
11.09.2018 / 22:02
Какие-то недалекие. Возраст вроде уже солидный, а ведут себя как дети
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру