vk.com/belfootfederation

vk.com/belfootfederation

Зборная Беларусі не змагла перамагчы Малдову ў матчы футбольнай Лігі нацый (мы гуляем у найслабейшым дывізіёне D), што прайшоў у Кішынёве і скончыўся з лікам 0:0.

У нашай групе D2 Люксембург выйграў у гасцях у Сан-Марына — 3:0 і ўзначаліў турнірную табліцу.

Люксембург — 6, Беларусь — 4, Малдова — 1, Сан-Марына — 0.

Наступныя дзве гульні беларусы правядуць у кастрычніку ў Мінску: супраць Люксембурга і Малдовы (12 і 15 кастрычніка).

Пераможца групы D2 атрымае пуцёўку ў Дывізіён С, а таксама пазмагаецца з пераможцамі іншых груп дывізіёна D за пуцёўку на Еўра-2020.

Выглядае, што асноўны наш супернік — Люксембург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0