12.09.2018 / 08:48

У Рагачове мужчына збіў на дзіцячай пляцоўцы чужога хлопчыка 8

Здарэнне адбылося 8 верасня вечарам, на дзіцячай пляцоўцы мужчына збіў 12-гадовага хлопчыка. Школьнік трапіў у бальніцу, а мама звярнулася ў міліцыю, паведамляе газета «Свабоднае слова».

Па дадзеных афіцыйнага прадстаўніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Прыстромава, у суботні вечар дзеці гулялі ў футбол на дзіцячай пляцоўцы. У гэты момант падышоў мужчына з 7-гадовым сынам і прапанаваў падлеткам пагуляць у футбол разам.

У выніку адбыўся канфлікт: 12-гадовы падлетак ударыў 7-гадовага хлопчыка. Мужчына ў адказ нанёс цялесныя пашкоджанні падлетку.

Пасля чаго абодва непаўналетнія былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. У цяперашні час супрацоўнікі Рагачоўскага РАУС праводзяць праверку.

2
Павел Ас / Адказаць
12.09.2018 / 09:08
Цяжкі выпадак ((( Усіх чатырох (разам з маці ЗАЧЫНШЧЫКА) да псіхолага. Хай вучацца дзяцей гадаваць і сярод лбдзей жыць .
6
Адам Чумак / Адказаць
12.09.2018 / 10:48
Рогачевь- русский мирь?
0
Rot wie die liebe / Адказаць
12.09.2018 / 13:03
Адам Чумак, гэта вы маеце на ўвазе надпіс на вытворчасці малочнага завода? Дык то пытанне да кіраўніцтва. Бываў я ў Рагачове, рускага свету там не болей, чым у іншых нашых месцах.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру