12.09.2018 / 08:58

У Мінздароўя вырашылі стварыць сістэму ўнутранай бяспекі 23

president.gov.by

У міністэрстве аховы здароўя Беларусі з'явіцца «сістэма ўнутранай бяспекі» з дасведчаных эканамістаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка, піша Tut.by.

— Мы павінны правесці сапраўды нейкую перазагрузку ў дачыненні, у першую чаргу, фінансава-гаспадарчай дзейнасці, кантрольнай дзейнасці з установамі аховы здароўя. Зразумела, што сёння мы павінны ўводзіць сістэму ўнутранай бяспекі. Гэта не столькі міліцэйскія функцыі, так скажам, колькі ў першую чаргу вопытныя эканамісты, якія будуць кантраляваць і сярэднеўзважаныя цэны на тую тэхніку, што набываецца, лекавыя прэпараты, кантраляваць парадак правядзення тых ці іншых працэдур. На гэта шмат у чым нас штурхаў і акцэнтаваў сваю ўвагу прэзідэнт, — распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя па выніках нарады аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых прызначэннях.

На нарадзе 11 верасня Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў сітуацыю з карупцыяй у Міністэрстве аховы здароўя і міністра ведамства.

— Гэта ж у вас пад носам. Ну вы куды глядзелі? Бо там затрыманыя непасрэдна вашы падначаленыя. Вы мне сумленна скажыце, паміж намі кажучы, вы здольныя кіраваць міністэрствам? Бо калі вы няздольныя, далей будзе горш.

У сваю чаргу Валерый Малашка запэўніў кіраўніка краіны, што «зробіць усё для таго, каб выправіць недахопы».

Таксама Аляксандр Лукашэнка прыгразіў кіраўніцтву Міністэрства аховы здароўя.

— Я вам задаю прамое пытанне ўсім - намеснікам, міністру - вы там, выпадкова, не трапіліся? Мая вам парада і перадайце сваім падначаленым - калі ў вас там нешта ёсць, то вы знайдзіце магчымасць выхаду з гэтай сітуацыі. Гэта мая вам парада. Не дай бог мне паведамяць хоць найменшую зачэпку па персаналіях, па кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя, я буду настойваць на тым, каб памножылі на 3. Мінімум атрымаеце каэфіцыент 3. Калі дзесьці спагада камусьці будзе, то вам будзе павелічэнне. Адразу множце на 3. Таму калі, не дай бог, вы недзе заблыталіся, пашукайце выхад з гэтай сітуацыі.

1
Феликс / Адказаць
12.09.2018 / 09:11
Ошалеть...с КГК, обэпами, еще и свое. А структурное подразделение, занимающееся госзакупками это что? Неопытные экономисты? 4Бездари...бездари. У этой страны нет будущего с этими бездарями.
3
Guinness / Адказаць
12.09.2018 / 09:20
правільна, своечасова КДБ-шных засланцоў выкрываць і выганяць, што дазволіць эканоміць час на адсідцы.

дарэчы Лечкамісія таксама можа дапамагчы выкрываць агентаў у час псіхалагічнага тэставання, бо КДБ-шнікі ў звычайную паліклініку не пайдуць.

прапаную чыпаваць іх адразу ў паліклініцы КДБ.
0
Хемуль / Адказаць
12.09.2018 / 09:37
Т.е. мало у нас контролёров, ещё и этих кормить
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру