На тэнісным турніры ў канадскім Квэбэку Арына Сабаленка выбыла з барацьбы ўжо ў першым коле.
Яна прайграла ўкраінцы Варвары Лепчанка з лікам 4:6, 6:7. Гэта азначае, што Сабаленка пакуль не зможа падняцца ў сусветным рэйтынгу. Цяпер яна займае 20-ю пазіцыю.
А вось Вольга Гаварцова прайшла першы раўнд. Яна выйграла ў амерыканкі Крысты Ан — 6:1, 6:4.