12.09.2018 / 09:46

Пуцін прапанаваў прэм'еру Японіі заключыць мірную дамову да канца года 4

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў, што прыняў прапанову прэм'ера Японіі Сіндза Абэ змяніць падыход да перамоваў па заключэнні мірнай дамовы.

«Такая простая думка прыйшла мне ў галаву проста цяпер», — сказаў Пуцін на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму.

Пуцін нагадаў, што краіны 70 гадоў спрабуюць выйсці на заключэнне мірнага дагавора. Ён нагадаў аб адпаведнай дэкларацыі 1956 года. «Дык вось 70 гадоў мы вядзем перамовы. Сіндза сказаў: давайце памяняем падыход. Давайце. Давайце заключым мірную дамову ну не зараз, але да канца года. Без усялякіх папярэдніх умоў. А потым на падставе мірнай дамовы, як сябры, працягнем вырашаць усе спрэчныя пытанні. Гэта палегчыла б нам рашэнне ўсіх праблем», — заявіў Пуцін

0
японцы могуць яшчэ пачакаць / Адказаць
12.09.2018 / 10:04
Праз дзесяць год ці праз трыццаць, але і на Курыльскіх выспах і ў Сібіры будуць іншыя гаспадары.
0
Адам Чумак / Адказаць
12.09.2018 / 10:56
правiльна! I няхай аддаюць Курылы (не 4 няшчасныя выспы, а усе) ды увесь Сахалiн на дадачу. Японцы там цукерачку зробяць замест цяперашняга с...ча
0
Guinness / Адказаць
12.09.2018 / 13:40
рэйцінг палітыка ў абмен на Курылы.

многа-хадовачка!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру