12.09.2018 / 11:47

На прыпынку каля метро «Каменная Горка» для грамадскага транспарту паставілі раздзяляльнікі палос  1

Для вырашэння праблемы з пад'ездам грамадскага транспарту да прыпыначнага пункта ўсталявалі адмысловыя дарожныя раздзяляльнікі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў сталічнай ДАІ.

— Адным з такіх стаў прыпыначны пункт на вул. Прытыцкага каля станцыі метро «Каменная Горка», размешчаны ў кірунку выезду з горада. Тут спыняюцца як гарадскія, так і прыгарадныя маршрутныя транспартныя сродкі. Часта ім ствараюць перашкоду легкавыя аўтамабілі, — распавялі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Каб выключыць выпадкі неправамернага прыпынку або стаянкі легкавікоў, уздоўж названага прыпыначнага пункта ўсталявалі дэляніятары (дарожныя раздзяляльнікі). Цяпер у грамадскага транспарту асобная паласа руху, на якой няма перашкод для руху. Гэта мусіць паспрыяць своечасоваму адпраўленню аўтобусаў і маршрутак. 

0
Андрэй / Адказаць
12.09.2018 / 22:07
А як высадзіць з уласнага аўто пасажыра, аб гэтым падумалі? Хіба ПДР гэтага не дазваляюць? На паркоўку ГЦ заязджаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру