12.09.2018 / 11:58

Рашэнне пра аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве пацверджанае 39

korrespondent.net

Мітрапаліт Гальскі Эмануіл (Адамакіс) пацвердзіў у інтэрв'ю L'Agenzia Società per l’Informazione Religiosa, што рашэнне аб наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве прынятае Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем, піша Радыё Свабода.

Як сцвярджае мітрапаліт Гальскі Эмануіл (Адамакіс), Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прыняў рашэнне, «памятаючы пра сваю адказнасць як мацярынскай царквы і ў адказ на просьбы ўкраінскага народа, пасля глыбокага аналізу гэтага пытання».

Ён дадае, што працэс наданьня аўтакефаліі ня мусіць быць прычынай падзелу ці расколу Праваслаўнай царквы, а прызначэньне двух экзархаў ва Ўкраіну з боку Ўсяленскага патрыярхату павінна «падкрэсьліць рашучасьць Варфаламея пасьпяхова разьвязаць нязгоды між украінскімі праваслаўнымі». Аўтакефалія УПЦ мае зблізіць розныя галіны ўкраінскага праваслаўя, кажа мітрапаліт Гальскі.

Раней былі толькі неафіцыйныя паведамленні пра тое, што на сустрэчы патрыярха Канстанцінопальскага і патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла першы паведаміў другому пра рашэньне ўтварыць ва Украіне аўтакефальную царкву. РПЦ назвала дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхата ва Украіне «подлымі і вераломнымі».

Аўтакефальная праваслаўная царква ў сучасным разуменні — гэта памесная праваслаўная царква з замацаванай за ёй кананічнай тэрыторыяй, на якой не павінны дзейнічаць іншыя памесныя цэрквы. Гэты статус прадугледжвае яе адміністрацыйную незалежнасць ад іншых памесных цэркваў.

2
Дед Мороз / Адказаць
12.09.2018 / 12:07
в скрэпностане наверное все в ярости будут :)
2
Пціч / Адказаць
12.09.2018 / 12:08
Наступным этапам убачым усю фээсбэшную сутнасць РПЦ.
3
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
12.09.2018 / 12:09
любая мнагахадовачка мае далёкаідучыя наступствы.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру