12.09.2018 / 12:06

Драгічынскія гопнікі збілі кіроўцу з Масквы на вачах яго жонкі ВІДЭА 27

Павел, ураджэнец Драгічына, які жыве і працуе ў Маскве, прыехаў дадому разам з жонкай. Але мясцовым жыхарам не спадабаўся яго манёўр на дарозе. Мужчыну «правучылі» кулакамі.

Падрабязнасці здарэння прыводзіць мясцовае выданне «Першы рэгіён».

14 ліпеня Павел з жонкай Таццянай на сваім старым «Фальксвагене» з расійскімі нумарамі ехаў да сваякоў у Драгічыне. З вуліцы Шаўчэнкі ён планаваў паварот налева ў завулак ў бок вуліцы Кастрычніцкай. Аднак перад самым паваротам ён заўважыў «цэглу» — рух забаронены. Кіроўца на імгненне задумаўся і, прапусціўшы «Опель Зафіру», паехаў проста.

Аднак кіроўцу і пасажыраў «Опеля» нешта пакрыўдзіла ў дзеяннях Паўла, які ў прынцыпе, правілаў і не парушыў. Яны вырашылі яго правучыць. Мужчыны выйшлі са свайго аўто і пашкодзілі Паўлу і твар, і машыну.

Нападнікі ўдарылі яго па твары, разбілі акуляры. Пашкодзілі і дзверы аўтамабіля — гэта ўсё зафіксавалі міліцыянты.

Па словах Паўла, мужчыны былі п’янымі. Цяпер адзін з іх, той, які біў у твар, пад хатнім арыштам, на яго заведзена крымінальная справа.

УШ

22
Бенедзікт / Адказаць
12.09.2018 / 12:21
Прымітыўная рэакцыя на маскоўскае, расейскае...што растлумачыць можна, але ў дадзеным выпадку гэта недапушчальна. 

У такіх абставінах  павінна быць пакараньне, згодна КК.
10
Галава / Адказаць
12.09.2018 / 12:29
Капец! Лічу што астаьнія пасажыры павінны несці адказнасць за дапушчэнне і бяздейнасць пад час правапарушэння. Думаю падбадзервалі, таго хто біў, яны. Але хай лепш разбіраецца следства.
6
Yubi / Адказаць
12.09.2018 / 12:31
Добро пожаловать на Родину. Одного не понимаю - зачем в таких ситуациях разблокировать двери или открывать окно больше чем на пару см, достаточных для разговора.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру