12.09.2018 / 12:43

З плошчы Свабоды знікла светлавая скульптура каня 6

Да Дня горада на плошчы Свабоды паставілі вялікую светлавую фігуру каня і карэты. Але днямі мінчукі заўважылі, што конь знік, піша Tut.by.

Як распавялі ва УП «Мінгарсвятло», каня павезлі на дапрацоўку. Справа ў тым, што для бяспекі і ўстойлівасці канструкцыі ў яе трэба дадаць некаторыя металічныя элементы. На наступным тыдні конь вернецца назад.

Дарэчы, да Новага года падобную светлавую скульптуру плануюць усталяваць і на Кастрычніцкай плошчы. Гэта будзе конь і сані.

Так выглядала фігура на Дзень горада.

0
Satan / Адказаць
12.09.2018 / 14:09
Ну, вот...стоило мне уйти из Гамбринуса, как украли коня!
0
Лось / Адказаць
12.09.2018 / 15:23
«трэба дадаць некаторыя металічныя элементы» — падкаваць забыліся?
1
raul gonzalez / Адказаць
12.09.2018 / 16:43
интересно сколько стоит эта лошадь ?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру