12.09.2018 / 16:15

Объявлен шорт-лист премии имени Натальи Арсеньевой 2

Стаў вядомы кароткі спіс сёлетняй паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай. У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай — 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг (у поўным спісе была 21 кніга):

Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.

Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск.

Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.

Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва «Медысонт», Мінск.

Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. «Издательские решения» па ліцэнзіі Ridero

Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва «Медысонт», Мінск.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасня. На паэтычную прэмію сёлета прэтэндуюць тры пісьменнікі, якія стала жывуць за межамі Беларусі, — Антон Францішак Брыль, Вальжына Морт і Іна Снарская.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы». 

1
СМЕХ У ЦЫРКУ)) / Ответить
13.09.2018 / 14:43
Самі сябе вызначылі, самі сябе ўзнагародзяць))  Тое ж самае палітбюро, якое вырашыла, што нешта там разбіраецца ў літаратуры. 
0
Раман / Ответить
15.09.2018 / 17:01
СМЕХ У ЦЫРКУ)) ,

дык а хто - Вася з вуліцы павінен паэзію ацэньваць?
Складзіце лепшае журы - калі здолееце скласьці і ўгаварыць людзей чытаць 21 кніжку. 
Можа, вам удасца знайсьці тых, хто піша лепш за Разанава, Аксак або Вальжыну Морт - то сьцяг вам у рукі!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера