12.09.2018 / 13:36

Японія адкінула прапанову Расіі аб мірнай дамове 20

Японія не будзе заключаць мірную дамову з Расіяй да таго часу, пакуль не будзе ўрэгулявана тэрытарыяльная спрэчка. Пра гэта заявіў генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга.

«Мы будзем ўпарта працягваць весці перамовы на аснове такога курсу — вырашаць праблему з вяртаннем «паўночных тэрыторый» [паўднёвая града Курыльскіх астравоў — Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі], а потым заключаць мірную дамову», — заявіў ён.

Палітык таксама адзначыў, што японскі ўрад не будзе каментаваць кожнае выказванне расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, які раней прапанаваў заключыць мірны дагавор без папярэдніх умоў да канца 2018 года. Згодна з яго прапановай, краіны могуць працягнуць вырашаць спрэчныя пытанні ўжо пасля падпісання дакумента.

Раней Абэ заяўляў, што адсутнасць мірнай дамовы паміж Масквой і Токіа — гэта ненармальная сітуацыя.

Мірная дамова паміж Расіяй і Японіяй не падпісваецца на працягу больш чым 70 гадоў. Умовай яе заключэння Токіа называе вяртанне выспаў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі. Масква лічыць, што Паўднёвыя Курылы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны і суверэнітэт над імі не падлягае сумневу.

3
Максим / Адказаць
12.09.2018 / 13:44
Набирает союзников перед заварухой и думает что Япония испугается масштабных военных учений и попросит о мире.
56
вася чэсных / Адказаць
12.09.2018 / 13:53
Садитесь в кружок и наливайте саке. В Японии у всех политиков-популистов есть "священная корова" - вопрос о возвращении Курильских островов. Стоит пообещать публике возврат Курил - и твои рейтинги резко поднимаются. И, кстати, наоборот. А подписание мирного договора означает отказ от "незаконно аннексированных островов". Но главное не в этом, Путин предложил решить вопрос БЕЗ ПОСРЕДНИКОВ, т.е. без США. А вот на это японцы пойти попросту боятся, вторую Хиросиму, или ещё одну Фокусиму японцам получить от заокеанских хозяев очень не хочется за соглашения/союзы с Россией, лучше уж мантры про Курилы.
5
Niemand / Адказаць
12.09.2018 / 13:53
"... японскі ўрад не будзе каментаваць кожнае выказванне расіскага лідара..."  
---  
Гы!.. У перакладзе з дыпламатычнай: нямае аніякага сэнсу рэагаваць на слоўную дыярэю гэтага... лідара (у дрэнным значэнні гэтага слова).
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру