12.09.2018 / 14:18

Пра Марадону здымуць яшчэ і серыял

Кампанія Amazon здыме серыял пра легендарнага аргенцінскага футбаліста, старшыню праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадону.

Кастынг на ролю легенды сусветнага футбола ўжо праведзены, Марадону сыграюць тры розных акцёры ў розныя моманты яго жыцця, паведамляе Football Italia. Гэтага гонару ўдастоіліся Назарэна Касера, Хуан Паламіна і Нікалас Голдшміт. Серыял павінен з'явіцца ў стрымінг-сэрвісе Amazon ў еайбліжэйшы час.

Раней пра Марадону ўжо было зняты два фільмы, рэжысёрамі якіх выступілі Эмір Кустурыца і Марка Рызі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру