12.09.2018 / 14:37

Дырэктарка школы: Я не забараняла настаўнікам наведваць курсы «Мова нанова» 2

Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Сауліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова», піша Радыё Свабода.

Іна Сауліч сказала, што на курсах «Мова нанова» была не адна, а некалькі настаўніц.

«Яны могуць наведваць курсы «Мова нанова», яны свабодныя людзі. Ім не было ніякіх забаронаў ці заўваг. Гэта іх справа. Я ведаю, што яны наведвалі гэтыя курсы і потым дзяліліся сваімі ўражаньнямі», — сказала Іна Сауліч

Адна з настаўніц, якая была на курсах «Мова нанова», Алена Нікіфаровіч, пацьвердзіла карэспандэнту Свабоды, што яе ніхто не выклікаў і не забараняў наведваць курсы «Мова нанова». Яна падзялілася ўражаньнямі ад курсаў.

«Было вельмі цікава і пазнавальна. Цікавыя людзі, якія захапляюцца краязнаўствам, іншымі рэчамі. Чаму я туды не магу схадзіць? Магу, хаця не атрымліваецца штораз», — сказала настаўніца.

8
Kresowiak / Адказаць
12.09.2018 / 21:44
Ну не знаю, я не знаю,эти курсы очень политизированы.И вообще,ничто не принесло и не приносит столько вреда популяризации белорусского языка,как политизация языкового вопроса,что в начале 90-ых,что сейчас.
0
КотКа / Адказаць
13.09.2018 / 14:06
Kresowiaku, не вярзіце лухты - хай усё навокал сапраўды будзе і па-беларуску і па-расейску - дзвюхмоўе ў дзеянні - і ніякай палітыкі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру