12.09.2018 / 14:46

Нью-Ёрк вярнуў званне галоўнага сусветнага фінансавага цэнтра 1

Нью-Ёрк стаў галоўным фінансавым цэнтрам свету, зрушыўшы Лондан. Гэта вынікае з рэйтынгу Global Financial Centres Index, які складае кансалтынгавая кампанія Z / Yen Group.

Усяго ў спісе прадстаўлены 100 гарадоў — на восем больш, чым у 2017 годзе. Трэцяе месца заняў Ганконг, на чацвёртай пазіцыі размясціўся Сінгапур, а на пятай — Шанхай.

Рэйтынг заснаваны на дадзеных Сусветнага банка, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), АЭСР і інфармацыі экспертаў часопіса The Economist.

У 2015 годзе Лондан стаў галоўным фінансавым цэнтрам свету, ссунуўшы з першага месца Нью-Ёрк. З таго часу кожны год ён займаў першы радок у рэйтынгу Global Financial Centres Index.

0
Бенедзікт / Адказаць
12.09.2018 / 15:01
Значыць, эканамічныя падзеі і посьпехі  ў ЗША адлюстраваныя ў выніках рэйтынга.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру